ЛГБТ-актывістка сфатаграфавалася каля МУС з плакатам "Самі вы падробка" (фота)
Мінчанка Вікторыя Біран сфатаграфавалася з плакатам "Самі вы падробка" каля Міністэрства ўнутраных спраў, Камітэта дзяржбяспекі і Дома ўрада.
Такім чынам яна адрэагвала на публічную гамафобную заяву МУС, абнародаваную 20 траўня. Фатаздымкі ЛГБТ-актывісткі з'явіліся на яе акаўнце ў Фэйсбуку.
"Як ні круці, але аднаполыя адносіны — гэта падробка. А сутнасць падробкі заўсёды аднолькавая — абясцэньванне ісціны. ЛГБТ-супольнасць, і ўся гэтая барацьба за "свае правы", і сам дзень супольнасці — усяго толькі падробка!" — гаварылася ў заяве МУС.
Вікторыя Біран вядомая як сузаснавальніца праекта MAKEOUT — часопіса пра гендар і сэксуальнасць у Беларусі.