Лідэр Незалежнага прафсаюза гарнякоў “Беларуськалія” пайшоў у адстаўку

Лідэр Незалежнага прафсаюза гарнякоў “Беларуськалія” Мікалай Новік пайшоў у адстаўку. У інтэрв’ю “Еўрарадыё” ён патлумачыў свой гэты крок станам здароўя. Мікалай Новік узначальваў арганізацыю з 1991 года.

З нуля пачынаўся прафсаюз. Дэлегатаў было 17 чалавек, якія старылі прафсаюз, а зараз чатыры з паловай тысячы”, кажа Новік.

Незалежны прафсаюз на салігорскім прадпрыемстве стаў наймацнейшым у краіне. Ён дамогся падпісання першага ў краіне тарыфнага пагаднення, заключэння калектыўных дамоваў паміж прафсаюзам і наймальнікам.

Які лёс зараз чакае Незалежны прафсаюз? З такім пытаннем “Еўрарадыё” звярнулася да Мікалая Новіка. Вось што ён гаворыць:

Я думаю, што стабільнасць будзе, сістэма будзе. Ёсць ужо адпрацаваная сістэма. А калі існуе сістэмная праца ў прафсаюзе, у яе ўключаны дзесяткі людзей. І ўсе яны працуюць камандай, у адным кірунку. Вось гэта добра. Нават калі адно звяно выб’еш, сістэма працуе. Я рады, ўжо ўдалося адладзіць такі механізм, які цяжка сёння павярнуць назад”.

Зараз абавязкі кіраўніка Незалежнага прафсаюза выконвае Іван Пярмінаў, які быў намеснікам Мікалая Новіка