Лідэр сусветнага фрыстайлу Антон Кушнір не прайшоў кваліфікацыю Алімпіяды
На алімпійскіх спаборніцтвах па фрыстайле адбыліся кваліфікацыйныя спаборніцтвы ў лыжнай акрабатыцы ў мужчын. У гэтым відзе спорту выступілі чатыры беларускія спартоўцы. Як адзначае БЕЛТА, па суме двух спробаў у лік 12 фіналістаў прабіліся тры беларусы. Два з іх — прызёры Алімпійскіх гульняў: Дзмітры Дашчынскі, які заняў па выніках двух скачкоў 4-е месца (сума балаў — 238,33) і Аляксей Грышын, які заняў 7-е месца (234.27). Таксама ў фінал выйшаў іх маладзейшы калега Цімафей Слівец, які паказаў 12-ю суму балаў — 221,91.
Няўдача спасцігла лідэра цяперашняга сезону Кубка свету Антона Кушніра. Пасля першай кваліфікацыйнай спробы ён займаў 1-е месца, а вось другі скачок у яго не атрымаўся. Беларускі спартовец дрэнна прызямліўся і ў выніку заняў толькі 15-ю пазіцыю ў выніковым пратаколе кваліфікацыйных спаборніцтваў, набраўшы ў суме 213,90 бала.
У аналагічным жаночым турніры права працягнуць барацьбу за медалі па выніках кваліфікацыі атрымалі дзве прадстаўніцы нашай краіны — Ала Цупер (1-е месца ў кваліфікацыі) і Асоль Слівец (7). Фрыстайлісткі разыграюць алімпійскія ўзнагароды ў ноч з 24 на 25 лютага па беларускім часе, а мужчыны — з 25 на 26 лютага.