Лідэры “Tokio Hotel“ Біл і Том Каўліц маюць беларускія карані?

Пра гэта паведамляе часопіс Deutschland, цытуючы прафесара філалогіі Юргена Удальфа. Той абараніў дысертацыю па гісторыі ўтварэння нямецкіх прозвішчаў. Прафесар Удольф піша пра дзве версіі паходжання прозвішча “Каўліц”. Абедзьве славянска-балцкія. Пра гэта паведамляе часопіс Deutschland, цытуючы прафесара філалогіі Юргена Удальфа. Той абараніў дысертацыю па гісторыі ўтварэння нямецкіх прозвішчаў. Прафесар Удольф піша пра дзве версіі паходжання прозвішча “Каўліц”. Абедзьве славянска-балцкія.

Паводле першай, продкі Каўліца былі з вёскі Кавалёвіца альбо Кавалічы. На яе можа паказваць першая частка прозвішча.

Другая версія будуецца на пратаславянскім суфіксе –іц. Па словах прафесара, Каўліцы жылі ва Ўсходняй Прусіі, і можна меркаваць, што да літоўскага “kaulas” – што мае значэнні “костка”, “нага”, “камень” альбо нават “костка ў фруктах”, дадаўся гэты славянскі суфікс, і атрымалася прозвішча лідэра гурта “Tokio Hotel“.

Такім чынам, Каўліц гэта “Кавалевіч” у нямецкай фанетычнай версіі.

Дарэчы, побач з прозвішчам “Каўліц” даследаваліся і іншыя знакавыя імёны. Гэтак, "Гётэ" мае чыста нямецкія альбо аўстрыйскія карані, "Меркэль" перакладаецца як "Лесавічка", жыхарка пустошаў і нетраў.