Лідскія актывісты ўсталявалі крыж на месцы знішчанай магілы ксяндза

13 верасня прадстаўнікі лідскай Моладзі БНФ, Партыі БНФ і Моладзі ТБМ сабраліся на месцы пахавання ксяндза Адама Фалькоўскага, расстралянага царскімі ўладамі падчас паўстання Кастуся Каліноўскага, паведамляе MOLADZ.BY.
Актывісты ўсталявалі на месцы пахавання крыж, запалілі свечкі і праспявалі гімн “Магутны Божа”.

Нагадаем, што магіла ксяндза Адама Фалькоўскага, была нядаўна знішчаная будаўнікамі ў межах “добраўпарадкавання” гарадской тэрыторыі да Дажынак.