Літва чакае з Беларусі добрых навінаў пра затрыманага паліцыянта

Прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ ў сераду чакае "добрых навін" з Беларусі пра затрыманага паліцыянта Лайманаса Банкаўскаса. Па звестках партала DELFI, прэзідэнт Літвы заявіла, што на дзяржаўным узроўні адносіны хутка паляпшаюцца і на фоне гэтага паляпшэння яна спадзяецца на атрыманне навін. Пракаментаваў падзею і міністр замежных спраў Аўдронюс Ажубаліс. Па яго словах, рашэнне гэтага далікатнага пытання паказвае, што Літве і Беларусі ўдаецца дамовіцца ў такіх адчувальных пытаннях.

Нагадаем, што ротнага камандзіра муніцыпальнай коннай паліцыі пры Віленскім галоўным камісарыяце Лайманаса Банкаўскаса затрымалі 16 жніўня на беларуска-літоўскай мяжы. Яго вінавацяць у перавозцы наркотыкаў. Банкаўскас адмаўляе абвінавачванні.