Літва і Латвія правялі акцыі салідарнасці з Эстоніяй
У Літве і Латвіі адбыліся масавыя дэманстрацыі падтрымкі
Эстоніі ў “прапагандовых атакаў” з боку Расіі. Мітынгоўцы прыгадалі таксама так
званы Балтыйскі шлях – акцыю 1989 года, калі жыхары Эстоніі, Літвы і Латвіі,
тагачасных краінаў-членаў СССР, утварылі жывы 600-кіламетровы ланцуг ад Вільні
праз Рыгу да Таліна, каб прадэманстраваць сваё памкненне да незалежнасці.
На сённяшняй акцыі роўна апоўдні дэманстранты ў Вільні і Рызе ўзяліся за рукі, падняўшы іх угару, і скандавалі “Эстонія!”.
На сённяшняй акцыі роўна апоўдні дэманстранты ў Вільні і Рызе ўзяліся за рукі, падняўшы іх угару, і скандавалі “Эстонія!”.