Літва закрывае прадстаўніцтва Клайпедскага порта ў Мінску

Замест прадстаўніцтва кіраўніцтва порта прапанавала ўраду ўвесці ў амбасадзе Літвы ў Беларусі пасаду аташэ па транспарце. Сваю прапанову дырэкцыя матывавала тым, што для развіцця беларускага транзіту праз Літву ўзрастае роля чыгункі, якая летась перавезла ў кірунку Клайпедскага порта 6,6 млн, а Калінінградскага — 18 млн тон грузаў. Усе яны прайшлі праз беларускую тэрыторыю, адзначае runet.lt. Таму для комплекснага рашэння пытанняў загрузкі літоўскага транспарту патрэбны больш высокі ўзровень прадстаўніцтва.

Дарэчы, на долю Беларусі ў загрузцы Клайпеды прыпадае сёння каля 22% яе партовага абарачэння. Роля нашай краины істотна ўзрастае ў сувязі з планамі развіцця Еўраазіяцкага транзітнага калідора.

Прадстаўніцтва Клайпедскага порта ў Мінску было створана ў 2003 годзе. На цяперашні момант узначальвае яго Артурас Гайдаускас.