Лукашэнка даручыў Палаце заняцца пытаннем Паўдн. Асеціі і Абхазіі
Кіраўнік Беларусі даў даручэнне Палаце прадстаўнікоў разгледзець просьбы прэзідэнтаў Паўднёвай Асеціі і Абхазіі аб прызнанні незалежнасці гэтых самаабвешчаных рэспублік. Аб гэтым у інтэрв'ю "Новым Известиям" заявіў дзяржсакратар "саюзнай дзяржавы" Расіі і Беларусі Павел Барадзін.
Паводле словаў Барадзіна, спачатку дакументы ад прэзідэнтаў Паўднёвай Асеціі і Абхазіі патрапілі ў яго рукі, а ён перадаў іх "беларускім калегам".
Нагадаем, у панядзелак новаабраны спікер Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка заявіў, што пытанне аб прызнанні незалежнасці Паўднёвай Асеціі і Абхазіі будзе разгледжана Палатай прадстаўнікоў пасля яго ўнясення, але "ў дадзеным выпадку трэба ўлічваць думку народа".
Дарэчы, яшчэ 13 кастрычніка парламент Абхазіі звярнуўся да беларускіх калегаў з просьбай аб прызнанні незалежнасці. Аднак гэты зварот дзесьці заблукаў у калідорах беларускай улады.