Лукашэнка: Нам трэба ўлічваць негатыўныя працэсы на сусветных рынках

Беларусь аказалася ў найбольш выгодным становішчы перад узніклымі глабальнымі эканамічнымі выклікамі, але, тым не менш, мусіць улічваць негатыўныя працэсы на сусветных фінансавых рынках. Такую заяву зрабіў Аляксандр Лукашэнка, адкрываючы нараду па пытаннях дзяржаўнай гарантыі захавання банкаўскіх укладаў насельніцтва.
"Хоць Беларусь у найменшай ступені ў параўнанні з суседзямі закранаюць негатыўныя працэсы на сусветных фондавых і фінансавых рынках, тым не менш, трэба ўлічваць нашу інтэграванасць у глабальную эканоміку. Каб не дапусціць падзення тэмпаў развіцця, трэба працаваць на папярэджанне", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што "калі ўсе "церпяць" ад сусветнага фінансавага крызісу, мы павінны значна прасунуцца ў лібералізацыі эканомікі. Улада дастаткова моцная, у нас дастаткова рычагоў кіравання".

Інтэрфакс