Лукашэнка не бачыць розніцы паміж дэмакратыяй у Беларусі і Еўропе
З'яўленне ўмоваў перашкаджае прасоўванню ва ўзаемаадносінах Беларусі з Еўрасаюзам. Такое меркаванне выказаў Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю аўстрыйскай газеце Die Presse. Ён прапанаваў вырашаць палітычныя альбо дыпламатычныя пытанні паралельна з такімі праблемамі, як наркатрафік, гандаль людзьмі. У прыватнасці, раскрытыкаваў прапанову ЕС "дэмакрытызаваць краіну". На яго думку, для кожнай краіны ёсць пэўны стандарт. "Я не бачу вялікай розніцы паміж дэмакратыяй у Беларусі і Еўропе. У нас жа людзі жывуць больш спакойна, чым у іншай еўрапейскай краіне", — сказаў ён.
Як паведамляе БЕЛТА, Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі не забараняюць дэманстрацый, а іх удзельнікаў не саджаюць у турму.
У той жа час кіраўнік дзяржавы пагадзіўся, што падчас размоваў з Захадам можа абмяркоўвацца любое пытанне.