Лукашэнка перапыніў адпачынак, каб абмеркаваць сусветны эканамічны крызіс

Аляксандр Лукашэнка "перапыніў адпачынак на гарналыжным курорце Сербіі, каб абмеркаваць сусветны эканамічны крызіс з кіраўніцтвам" Сербіі. Пра гэта паведамляе агенцтва Франс Прэс.
Кіраўнік Беларусі правёў гутарку з сербскім прэм'ер-міністрам Мірка Цветкавічам і віцэ-прэм'ерам, міністрам эканомікі Младжанам Дзінкічам.

"У цэнтры ўвагі была тэма актывізацыі двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Сербіі. Бакі выказалі ўзаемную зацікаўленасць у падпісанні міжурадавага пагаднення аб свабодным гандлі, а таксама аб стварэнні сумесных вытворчасцяў па зборцы беларускіх трактароў, аўтобусаў, аўтамабіляў і іншай тэхнікі", - гаворыцца ў паведамленні для прэсы.

БелаПАН нагадвае, што паводле звестак сербскіх СМІ, Аляксандр Лукашэнка адпачывае ў Сербіі ў суправаджэнні сям'і і памочнікаў. Ён прыбыў у гэтую краіну 28 лютага і прабудзе там да 8 сакавіка. Гэтая інфармацыя прэс-службай кіраўніка Беларусі пакуль не пацвярджаецца, яна заяўляе, што Лукашэнка знаходзіцца ў Сербіі з працоўным візітам.