Лукашэнка ўнёс у Палату прадстаўнікоў законапраект аб амністыі

Дакумент падрыхтаваны з ініцыятывы кіраўніка дзяржавы, паведамляе БЕЛТА.



Вызваленне ад крымінальнай адказнасці і пакарання прадугледжваецца для асоб, якія ў найбольшай ступені заслугоўваюць літасці. Гэта, у прыватнасці, непаўналетнія, цяжарныя жанчыны, асобы пенсійнага ўзросту, інваліды, ветэраны баявых дзеянняў, грамадзяне, пацярпелыя ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Амністыі будуць падлягаць тыя з названых асоб, якія здзейснілі злачынствы, што не адносяцца да катэгорыі цяжкіх і асабліва цяжкіх.



Асобныя катэгорыі асуджаных, якія не падлягаюць вызваленню ад адбыцця пакарання цалкам, будуць вызваляцца ад пакарання — часткова тэрмінам на адзін год.



Амністыя не будзе распаўсюджвацца на асоб, якія ўчынілі найбольш цяжкія злачынныя дзеі — такія, як наўмыснае забойства, згвалтаванне, гандаль людзьмі, стварэнне злачыннай арганізацыі, бандытызм, тэрарызм. Таксама яна не распаўсюджваецца на людзей, якія не выканалі прадугледжаныя праектам закона ўмовы для вызвалення ад крымінальнай адказнасці і пакарання.



Фота — АР