Лукашэнка ўскладае на ЗША адказнасць за зняволенне кандыдатаў у прэзідэнты
"А каго яшчэ вінаваціць? Вы давалі ім грошы. Ці я павінен вінаваціць Кітай? " — адзначыў беларускі прэзідэнт.
У інтэрвію Washington Post Алякснадр Лукшаэнка паведаміў, што менавіта Злучаныя Штаты вінаватыя ў тым, што шэраг беларускіх палітыкаў трапілі за краты пасля падзеяў 19 снежня.
“А каго яшчэ вінаваціць? Вы давалі ім грошы. Ці я павінен вінаваціць Кітай? Мы не дазволім вам стварыць пятую калону ў Беларусі... Крый Божа парвянуць вам сітуацыю ў нашай краіне і разгарнуць падзеі...”, — прыводзіць газета словы беларускага прэзідэнта. Таксама Аляксандр Лукашэнка задаўся пытаннем, навошта Беларусі амерыканскі амбасадар, які “кіруе дзеяннямі пятай калоны”.
Словы журналісткі аб тым, што падсудныя не маюць свабоднага доступа да адвакатаў, Лукашэнка абверг і назваў “шчырай хлуснёй”. Ён таксама ўхіліўся ад адказу на пытанне, ці даруе амністыю грамадзянам, арыштаваным снежанскай ноччу, заўважыўшы, што права такое мае.
У інтэрвію Washington Post Аляксандр Лукашэнка пераблытаў Канадлізу Райс з Мэдлін Олбрайт, кажучы што другая назвала яго “апошнім дыктатарам Еўропы”. “Яна мудры палітык, але сказала глупую рэч. Глупства ў тым, што Беларусь і Лукашэнка не маюць рэсурсаў быць дыктатарам”, — заявіў ён.
Таксама прэзідэнт заявіў, што не збіраецца гуляць у палітычныя гульні ні з амерыканцамі, ні з еўрапейцамі.
"Ні з амерыканцамі, ні з еўрапейцамі я не збіраюся гуляць у якія-небудзь палітычныя гульні. Таму што вашы палітыкі і заходнікі апынуліся занадта непрыстойнымі. Усё, што яны абяцалі, - яны ашукалі нас! Калі вы жадаеце з намі супрацоўнічаць на звычайных прынцыпах - мы гатовыя супрацоўнічаць. Не жадаеце - абыйдземся без вас", — цытуе інтэрв'ю Аляксандра Лукашэнкі БелТА.
"Калі вы зацікаўлены супрацоўнічаць, давайце будзем шукаць шляхі, а не высоўвайце нам сваю інтэрпрэтацыю дэмакратыі і ўмовы гэтай дэмакратыі. Дэмакратыя - рэч універсальная. Як улада народа - мы разумеем", — сказаў кіраўнік краіны.
"Вы абяцалі, што ніколі не будзеце прымяняць да нас эканамічныя санкцыі. Чаму вы іх ужываеце? — задаў пытанне Лукашэнка. — Хто вам будзе пасля гэтага верыць? "
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што і цяпер Беларусь адкрыта для супрацоўніцтва з ЗША і Еўропай. "Гэта вы ад нас зачыняецеся. Ці гэта мы вам забараняем уезд у Беларусь? Не! Гэта вы забараняеце нам уезд у Амерыку. Мы вам не пагражаем эканамічнымі санкцыямі. Гэтыя вы нам пагражаеце эканамічнымі санкцыямі! Гэтыя вы нас папракаеце ў тым, што мы супрацоўнічаем з Венесуэлай, Іранам, Кітаем, Расіяй! А што нам застаецца рабіць?" — адзначыў прэзідэнт.
"Калі вы жадаеце з намі супрацоўнічаць як дэмакратычная Амерыка, як імперыя сусветная, давайце садзіцца за стол і будзем супрацоўнічаць", — прапанаваў Лукашэнка.
Фота: tsn.ua.