Лукашэнка загадаў, каб у лесе працавалі як у Фінляндыі

"Давайце дамовімся так: з будучага года мы працуем толькі так, як працуюць у Фінляндыі, па тэхналогіі вырошчвання, вырошчвання - комплексна. Калі яны гэтага не могуць - яны ў лесе не працуюць… Час гэты разбой ў лесе заканчваць!" - заявіў Лукашэнка.

"Вось мне хораша дакладваюць, але я бачу і іншае: я бываю ў лесе, і бачу, як там працуюць", - цытуе кіраўніка дзяржавы агенцтва БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка таксама нагадаў, што, прызначаючы міністрам лясной гаспадаркі Міхаіла Амельяновіча, ставіў задачу вывучаць вопыт лесакарыстання ў перадавых краінах і пераносіць яго ў Беларусь.

Глядзіце таксама - Як апрацоўваюць лес у Фінляндыі.