Лукашэнку паведамілі пра недастатковую падтрымку развіцця баскетбола

У Беларусі недастатковая матэрыяльна-тэхнічная база для развіцця баскетбола. Пра гэта Аляксандру Лукашэнку паведаміў старшыня Вышэйшага гаспадарчага суда, старшыня Беларускай федэрацыі баскетбола Віктар Камянкоў. Ён праінфармаваў кіраўніка дзяржавы аб тым, што ў Беларусі сфармаваная сістэма кіравання спортам, але пытанні прававога рэгулявання адносінаў у гэтай сферы неабходна ўдасканальваць.

Таксама Камянкоў адзначыў, што ў Мінску не хапае добрых трэніровачных залаў для нацыянальных баскетбольных камандаў. Аляксандр Лукашэнка прапанаваў яму падрыхтаваць адпаведныя праекты дакументаў па гэтых пытаннях, інфармуе БЕЛТА.