Ляховіч адмаўляецца біцца з Валуевым з-за сваркі са сваімі менеджэрамі?

Экс-чэмпіён свету па боксе па версіі WBO беларус Сяргей Ляховіч дагэтуль не падпісаў кантракт на матч з расійскім былым чэмпіёнам свету па версіі WBA Мікалаем Валуевым.
Па інфармацыі расійскай газеты “Твой день”, галоўная прычына затрымкі — фінансавыя рознагалоссі баксёра са сваімі менеджэрамі. Як заявіў менеджэр Валуева Барыс Дзімітраў, паядынак, які папярэдне планавалася правесці ў студзені наступнага года, ужо перанесены на 16 лютага.

Найбольш верагодным месцам правядзення матчу па ранейшаму з'яўляецца Берлін. Пераможца стане афіцыйным прэтэндэнтам на бой з чэмпіёнам свету па версіі WBA Русланам Чагаевым.