Магілёўскія ўлады запрасілі прадпрымальнікаў “Купляць беларускае” (фота)

Магілёўскія ўлады і гарадскі цэнтр развіцця прадпрымальніцтва зладзілі прэзентацыю тавараў мясцовых прадпрыемстваў.
У выставачным комплексе “Прыдняпроўе” было ўсё: марожанае, каўбасы, станкі, лодкі і нават дэгустацыя мясцовых пладова-ягадных вінаў.

Мясцовых прадпрымальнікаў запрашалі на выставу па тэлефоне. Асаблівага ажыятажу не назіралася, але зацікаўленасць і перамовы ў кулуарах вяліся.

Арганізатары спадзяюцца, што выстава дапаможа рэалізаваць пастанову прэзідэнта — разгрузіць склады.