Махляр у Баранавічах ашукаў грамадзян Турцыі, якія хацелі зняць кватэру
21-гадовага жыхара Баранавіч затрымалі міліцыянты. Высветлілася, што ён паабяцаў дваім грамадзянам Турцыі, студэнтам мясцовага ўніверсітэта, знайсці кватэру для пражывання, але ашукаў іх. Ад замежнікаў ён атрымаў 200 долараў і мільён рублёў, пасля чаго знік.