Максім Мірны тэрмінова шпіталізаваны ў мінскую лякарню

Беларускі тэнісіст Максім Мірны у панядзелак быў шпіталізаваны з вострай інфекцыяй, паведамляе “Комсомольская правда в Беларуси”. Нагадаем, у суботу 19 ліпеня лідэры нацыянальнай зборнай Беларусі па тэнісе Ўладзімір Ваўчкоў і Максім Мірны не змаглі выйсці на парны матч Кубка Дэвіса супраць Польшчы.

У абодвух паднялася тэмпература. Уладзімір Ваўчкоў перанёс хваробу лягчэй і цяпер знаходзіцца ў сваёй мінскай кватэры. А вось Максіму Мірнаму лячэнне ў сямейных умовах выніку не прынесла. Па папярэдняй інфармацыі тэнісіст правядзе ў лякарні ад 3 да 7 дзён.