Маладыя людзі скралі попельніцу за 1 млн 800 тысяч рублёў (відэа)
Яны зайшлі ў павільён у адным з мінскіх гандлёвых цэнтраў і знаходзіліся там каля 15 хвілін.
Пакуль хлопец, нібыта, выбіраў сабе падарунак і кансультаваўся з прадаўцом, дзяўчына праверыла скрыні стала, дзе знаходзіцца каса. Грошай там не было. Праз нейкі час прадавец заўважыла, што знікла крыштальная попельніца, якая каштуе больш за 1 млн 800 тысяч рублёў, інфармуе сайт guvd.gov.by.
Цяпер міліцыя шукае зламыснікаў, распаўсюджвае фота і відэа, на якіх відаць іх твары.

Фота, відэа — guvd.gov.by