Маліцца за Лукашэнку — гэта норм ці стром? Запыталіся ў святара

Лукашэнка і Пуцін у царкве

Лукашэнка і Пуцін у царкве / president.gov.by

Падчас візіту ў Мінск амерыканскі евангельскі пастар Франклін Грэм заклікаў вернікаў маліцца за Лукашэнку і Пуціна, пакуль сам ён будзе маліцца за Дональда Трампа

Маліцца за Лукашэнку — гэта норм ці стром? 

На пытанне Еўрарадыё адказвае праваслаўны святар Аляксандр Кухта.

— Канешне, усё залежыць ад кантэксту, але менавіта тое, як гэта прагучала 16 траўня на “Чыжоўка-Арэне” ў выкананні пастара Франкліна Грэма, — гэта хутчэй стром, а не норм. Тут трэба разумець, што Лукашэнка — абсалютны цынік, які не верыць ні ў Бога, ні ў д’ябла. Усё, чаго ён дамагаецца, — гэта захаваць сваю асабістую ўладу. 

Яшчэ да 20-га года ў цэрквах больш-менш заставалася прастора для нейкай унутранай свабоды. Пэўна, таму, што ў той момант рэжым не вельмі звяртаў увагу на царкву і думаў, што ў яго ўсё пад кантролем.

Але 2020 год паказаў, што царкоўная прастора — гэта небяспека для рэжыму, што царкоўныя супольнасці могуць аб’ядноўваць людзей на аснове ідэі сапраўднай хрысціянскай свабоды, людзей, якія супрацьстаяць рэжыму. Таму пасля 2020-га рэжым узяў курс на абсалютнае вычышчэнне ўсяго рэлігійнага поля.

Маліцца за Лукашэнку — гэта норм ці стром? Запыталіся ў святара
Аляксандр Кухта ў Вільні / belsat.eu

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.