Мартынаў: Арабскія дзяржавы найбольш зацікаўленыя ў супрацы з Беларуссю

Канцэпцыя развіцця прывабнасці Беларусі як цэнтра для ўкладання інвестыцый ва ўсходнім рэгіёне Еўропы не проста мае права на жыццё, а ўжо жыве. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Сяргей Мартынаў.
Паводле яго слоў, Беларусь можа выкарыстоўваць сваю тэрыторыю як пляцоўку для прасоўвання інтарэсаў у цэнтральную Еўропу, краіны СНД. Аднак пакуль рэальную зацікаўленасць у супрацоўніцтве з нашай краіны выявілі толькі арабскія краіны. Мартынаў адзначыў, што з-за сусветнага фінансавага крызісу сумесныя праекты з арабскімі краінамі "некалькі прытармазіліся, але гэта не прыпынак", будуць і лепшыя часы, паведамляе БЕЛТА.