Міхаіл Пашкевіч асуджаны на 7 сутак арышту і аштрафаваны
На сем сутак адміністрацыйнага арышту асуджаны Міхаіл Пашкевіч, актывіст "Маладых дэмакратаў", назіральнік ад Аб'яднанай грамадзянскай партыі пры Цэнтральнай выбарчай камісіі.
Ён быў затрыманы ўвечары 28 чэрвеня ў Мінску, калі вяртаўся з пасяджэння палітрады АГП нібыта за нецэнзурную лаянку.
Таксама Пашкевіч быў аштрафаваны на 350 тысяч рублёў. На 280 тысяч рублёў была аштрафаваная і журналістка Радыё Свабода Любоў Лунёва. Іх пакаралі за "непавагу да суду". Лунёва шэптам адказала камусьці па тэлефоне, а Пашкевіч заявіў: "Я на ідыёцкія пытанні не адказваю".
Паколькі Міхаіл Пашкевіч раней быў асуджаны да гэтак званай "хатняй хіміі" ("Справа 14‑ці"), то любое правапарушэнне, а тым больш адміністрацыйны арышт можа пацягнуць за сабой зьняволенне, адзначае "Наша ніва".