Міхаіл Захараў: Юрый Чыж сказаў, што я мог бы ачоліць мінскае "Дынама"

Галоўны трэнер сталічнага хакейнага клуба "Юнацтва" Міхаіл Захараў распавёў, якім чынам футбалісты мінскага "Дынама" маглі б вярнуць сабе лідарства ў беларускім футболе. У інтэрв'ю "Народнай газеце" Захараў распавёў пра сваю цікавую размову з старшынём праўлення "Дынама" Юрыем Чыжом.  "Вядома, можна сябе яшчэ і ў футболе паспрабаваць. Мой сябра Юрый Чыж неяк сказаў, калі ў новага трэнера яго каманды не складзецца, то я — наступны прэтэндэнт на гэтую пасаду. А што? Паспрабую зрабіць дынамаўцаў сапраўднымі лідарамі (усміхаецца). Мне здаецца, праблема футбалістаў у тым, што яны не такія фізічна моцныя, як хакеісты. А чэмпіёнам трэба мець фігуру атлетаў".