Мікалай Статкевіч запрашае на еўрамаёўку каля Козіка

Адзін з лідэраў грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Мікалай Статкевіч запрашае на еўрамаёўку. Яна пачнецца ў 12 гадзінаў 1 траўня каля Нацыянальнай бібліятэкі. Свята звязанае не толькі з Днём Працы, але і з іншай падзеяй, якая адбылася таксама 1 траўня. Чатыры гады таму, у 2004 годзе, у Еўрасаюз уступілі 10 новых дзяржаваў, і межы ЕС пашырыліся да Беларусі.

Дарэчы, каля Нацыянальнай бібліятэкі 1 траўня будзе ладзіць сваё свята афіцыйная Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі. Акурат на 12 гадзінаў дня прызначаны пачатак святочнага мітынгу. Пасля яго адбудзецца канцэрт з удзелам зорак беларускай эстрады.

"Хартыя-97"