Міліцыя можа забараніць праносіць на свята Мінска “Садочок” і іншыя напоі
Як стала вядома Еўрарадыё, мінская міліцыя плануе забараніць праносіць на свята "Красуй наш Мiнск — любiмая сталiца" любыя напоі незалежна ад тары. У той жа час алкаголь у горадзе прадавацца будзе. Мінская міліцыя плануе забараніць праносіць на свята "Красуй наш Мiнск — любiмая сталiца" любыя напоі ў любой тары. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў прэс-службе ГУУС Мінгарвыканкама.
“З алкагольнымі напоямі і півам не будуць пускаць адназначна… У гэтак званых рэжымных зонах у цэнтры горада мы плануем абмежаваць рух грамадзянаў, магчыма, нават з усімі напоямі: ці то ў шкляной тары, ці то ў пластыкавай, ці то ў кардоннай. Мы так плануем, мы выходзім з такімі прапановамі, але канчатковае рашэнне пакуль не прынятае”.
У міліцыі нагадалі, што на свята не будуць пускаць людзей у стане алкагольнага ап’янення, а таксама тых, хто паспрабуе пранесці выбухованебяспечныя прадметы або прадметы, якімі можна параніць людзей.
Тым часам, алкаголь на дзень горада будзе даступны. Абмежаванні па яго продажы закрануць толькі непасрэдныя месцы правядзення святочных мерапрыемстваў і прылеглую да іх тэрыторыю. Пра гэта Еўрарадыё распавяла начальнік упраўлення гандлю і паслуг Мінгарвыканкама Ларыса Камарова.
“У адпаведнасці з законам, рэалізацыя алкагольных напояў і піва ў месцах правядзення масавых мерапрыемстваў і ў радыусе 500 метраў прылеглай да іх тэрыторыі забараняецца на час правядзення гэтых мерапрыемстваў. Ва ўсіх астатніх месцах алкаголь і піва прадавацца будуць”.
Расклад усіх мерапрыемстваў свята "Красуй наш Мiнск — любiмая сталiца" можна паглядзець тут.
Фота: bymedia.net