Міліцыя прапанавала Навасяду здаць адбіткі пальцаў, не выходзячы з кватэры
Супрацоўнікі міліцыі вечарам 1 лютага прыйшлі да кіраўніка аргкамітэта па стварэнні Партыі свабоды і прагрэсу і былога дэпутата Палаты прадстаўнікоў Уладзіміра Навасяда, каб узяць адбіткі пальцаў. "Неабходны для гэтага інструмент яны прынеслі з сабой", — кажа палітык. Аднак Навасяд адмовіўся здаваць адбіткі пальцаў і заявіў, што яму спачатку павінна прыйсці позва, інфармуе БелаПАН.