Міліцыянта, які займаўся пошукам хакераў, абвінавачваюць у хакерстве
Як паведамілі "Беларускаму партызану" крыніцы ва ўладных структурах, у Міністэрстве ўнутраных спраў Беларусі паўстаў чарговы буйны скандал — затрыманы намеснік начальніка ўпраўлення па барацьбе са злачынствамі ў сферы высокіх тэхналогій Сяргей Новік.
Гэта міліцэйскае ўпраўленне займаецца выяўленнем хакераў і кардэраў. Цікава, што Сяргей Новік падазраецца менавіта ў кардэрстве — крадзяжы грошай з чужых банкаўскіх рахункаў з дапамогай падробленых электронных картак. Расследуе гэтую крымінальную справу Генеральная пракуратура.