Міліцыянты прапанавалі патруляваць Курапаты за грошы

Свае платныя паслугі ў справе арганізацыі аховы Курапатаў прапанаваў дэпартамент аховы Мінскага РУУС. Такі адказ атрымала Беларускае дабраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры на свой зварот у Мінскі аблвыканкам з просьбай арганізаваць ахову ўрочышча - месца масавых пахаванняў ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. Паводле міліцыі, такая ахова будзе каштаваць каля 20 мільёнаў рублёў у месяц. Для яе забеспячэння спатрэбіцца абсталяваць у Курапатах спецыяльнае памяшканне, а вакол урочышча - агароджу. Аднак грамадскія актывісты спадзяюцца дамагчыся вырашэння пытання па ахове Курапатаў з упаўнаважанымі на гэта органамі, паведамляе БелаПАН.