Міліцыянты, якія пацярпелі падчас выбуху, атрымаюць кампенсацыю

Трое супрацоўнікаў міліцыі, якія атрымалі раненні падчас выбуху ў Мінску 4 ліпеня, маюць права на атрыманне грашовай кампенсацыі. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў начальнік аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі. Ці атрымаюць кампенсацыю іншыя пацярпелыя, пакуль невядома. Нагадаем, з траіх пацярпелых міліцыянтаў быў шпіталізаваны толькі адзін - участковы інспектар Фрунзенскага РУУС сталіцы, які стаяў у ачапленні падчас мерапрыемства. Ён атрымаў аскепкавае раненне нагі, і праходзіць курс лячэння ў шпіталі МУС. Вядома, што сярод іншых дваіх пацярпелых супрацоўнікаў міліцыі, адзін з'яўляецца курсантам акадэміі МУС.

Вось што кажа Аляксандр Ластоўскі пра магчымасці атрымання імі кампенсацыі:

"Так, паложана. Усё ў залежнасці ад ступені цяжкасці, ад умоваў атрымання траўм. Вядома, усё гэта прадугледжана дысцыплінарным статутам".


Фота - photo.bymedia.net