Мілінкевіч перадаў у Еўрапарламент подпісы за свабоду сумлення ў Беларусі
Лідэр руху "За Волю" Аляксандр Мілінкевіч і сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Павел Севярынец сустрэліся ў Брусэлі са старшынём Еўрапарламента Гансам-Гертам Петэрынгам. Беларускія палітыкі перадалі старшыні Еўрапарламента петыцыю аб парушэнні права на свабоду сумлення ў Беларусі. Таксама яны перадалі 50 тысяч подпісаў, сабраных з мэтай змены беларускага заканадаўства пра свабоду сумлення і веравызнання.
Ініцыятары падачы петыцыі ў Еўрапарламент звяртаюцца да міжнароднай грамадскасці з просьбай аказаць дапамогу грамадзянам Беларусі ў барацьбе за свае правы.
БелаПАН
Ініцыятары падачы петыцыі ў Еўрапарламент звяртаюцца да міжнароднай грамадскасці з просьбай аказаць дапамогу грамадзянам Беларусі ў барацьбе за свае правы.
БелаПАН