Мінчанін з псіханеўралагічнымі праблемамі “замініраваў” будынак

Паведамленне пра мініраванне будынка па вуліцы Харкаўскай у Мінску паступіла на лінію “102” — невядомы чалавек патэлефанаваў у міліцыю а 4-й гадзіне раніцы і паведаміў пра нібыта надзвычайнае здарэнне.

Інфармацыю перадалі ў сталічны Фрунзенскі РУУС, але праваахоўнікі не знайшлі ніякай бомбы. Затое яны вельмі хутка знайшлі і затрымалі “мінёра” — 33-гадовага раней не судзімага мінчаніна, які стаіць на ўліку ў псіханеўралагічным дыспансеры.

Па факце інцыдэнту праводзіцца праверка, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.

У Наваполацку пенсіянер выклікаў сапёраў у дзіцячы садок

Фота: imenno.ru