У Наваполацку пенсіянер выклікаў сапёраў у дзіцячы садок

77-гадовы жыхар Наваполацку вырашыў “замініраваць” дзіцячы садок. 13 ліпеня ў 11.48 ён патэлефанаваў на лінію “102” і паведаміў, што ў будынку дашкольнай установы закладзеная бомба.

Інфармацыя пра выбуховае прыстасаванне не пацвердзілася, а на пенсіянера завялі крымінальную справу, паведамляе прэс-служба МУС. Невядома, з якіх матываў ён вырашыў зрабіць непраўдзівае паведамленне аб магчымым выбуху.

Нагадаем, што ў нядзелю, 12 ліпеня падобнага кшталту ўчынкам адзначыўся 75-гадовы пенсіянер з Оршы. Нецвярозы мужчына патэлефанаваў у міліцыю і паведаміў пра бомбу на мосце праз раку. Інфармацыя зноў-ткі не пацвердзілася.

Фота з архіву