Мінінфармацыі: Выдаўцы не выкарыстоўваюць усіх магчымасцяў для распасюду
Выдаўцы, якія скардзяцца на праблемы з распаўсюдам газет, не выкарыстоўваюць усіх прадстаўленых ім магчымасцяў. Пра гэта заявіла першая намесніца міністра інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч ў інтэрв'ю БелаПАН. Па словах Ананіч, у краіне ўжо трэці год дзейнічае такая структура, як Саюз выдаўцоў і распаўсюднікаў газет. Тыя, хто скардзіцца на праблемы з распаўсюдам, за тры гады ў гэты саюз ні разу не звярталіся і пра свае праблемы не заяўлялі, адзначыла намміністра.
Яна таксама лічыць, што не спраўдзіліся асцярогі журналісцкіх кругоў, што новы закон аб друку, які ўступіў у дзеянне 8 лютага гэтага года, створыць праблемы для дзейнасці СМІ. Па словах спадарыні Ананіч, за апошнія 8 месяцаў Міністэрства інфармацыі вынесла газетам толькі 4 папярэджанні.