Міністр абароны Расіі гаварыў у Мінску пра сучасныя выклікі і пагрозы

Пасяджэнне сумеснай калегіі ваенных міністэрстваў Беларусі і Расіі прайшлі ў аўторак у Мінску. У ім удзельнічалі міністр абароны Беларусі Леанід Мальцаў і міністр абароны Расіі Анатоль Сердзюкоў.
"Аб'яднанне патэнцыялаў Беларусі і Расіі ў абароннай сферы з'яўляецца найважнейшым фактарам нейтралізацыі сучасных выклікаў і пагроз", — заявіў Сердзюкоў. Паводле яго слоў, сучасная ваенна-палітычная абстаноўка абумоўлена тым, што кіраўніцтва ЗША імкнецца да глабальнага лідэрства. Пра гэта, лічыць расійскі міністр, сведчаць далейшае пашырэнне NATO і планы Вашынгтона па разгортванні Супрацьракетнай абароны ў Еўропе.

На калегіі было падпісанае пагадненне аб стварэнні сістэмы інфармацыйнага забеспячэння вайсковага супрацоўніцтва Беларусі і Расіі.

БелаПАН