Міністры замежных спраў ЕС разгледзяць "беларускае пытанне"
Міністры замежных спраў Еўрасаюза на сустрэчы 16-17 лістапада ў Бруселі плануюць разгледзець магчымасць пашырэння дамоўных адносінаў з Беларуссю. У выпадку станоўчага рашэння Еўракамісія атрымае магчымасць пайсці на больш цеснае супрацоўніцтва з афіцыйным Мінскам. Чакаецца, што ў Бруселі на гэтым тыдні таксама разгледзяць пытанне аб змякчэнні візавага рэжыму ў адносінах беларускіх грамадзян, адзначае сайт bdg.by. Паводле агенцтва Reuters, Еўрасаюз плануе працягнуць частковае прыпыненне санкцый у адносінах беларускіх чыноўнікаў да кастрычніка 2010 года. Адпаведны дакумент мусяць прыняць міністры замежных спраў краін ЕС.
У праекце рэзалюцыі адзначаецца, што ЕС заклікае Мінск правесці рэформу выбарчага заканадаўства і паважаць правы чалавека, у прыватнасці, спыніць ціск на апазіцыянераў і незалежныя СМІ. Таксама ў Бруселі чакаюць увядзення ў Беларусі мараторыя на смяротнае пакаранне, паведамляе БелаПАН.