Мінкульт не дасць нацыянальнаму сцягу статус гістарычнай каштоўнасці
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь адмовілася разглядаць пытанне аб наданні бел-чырвона-беламу сцягу статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці. З адпаведным зваротам да Беларускай рэспубліканскай рады па пытанні
гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі
Беларусь каля месяца таму звярнулася грамадскае аб'яднанне БНФ
"Адраджэнне".
У адказе з Міністэрства культуры гаворыцца, што "змест прапановы Партыі БНФ дубліруе прадстаўленыя раней матэрыялы і не ўтрымлівае вынікаў новых даследаванняў", паведамляецца на сайце Партыі БНФ.
Нагадаем, у 2008 годзе з аналагічнай прапановай у Мінкульт звяртаўся старшыня грамадскага аб'яднання "Добраахвотнае таварыства аховы помнікаў помнікаў гісторыі і культуры" Антон Астаповіч. Падчас разгляду пытання ў 2008 годзе было пастаноўлена "на падставе недастатковай аргументацыі і дакументальнай абгрунтаванасці прапанову адхіліць".