Мінская ДАІ штодня эвакуіруе 30-40 няправільна прыпаркаваных аўтамабіляў

Штодня дарожныя інспектары Мінска эвакуіруюць каля 30-40 аўтамабіляў, які прыпаркаваныя з Парушэннямі правілаў дарожнага руху. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды ўпраўлення ДАІ Мінска Жана Трайно.

“У сярэднім эвакуіруецца 30-40 аўтамабіляў за суткі. У нас ёсць 10 эвакуатараў на базе трактароў МТЗ. Кожнаму з іх па 10 гадоў, таму не заўсёды атрымліваецца, каб усе яны працавалі. Але ў сярэднім 6 эвакуатараў працуюць абавязкова”.

Жана Трайно таксама паведаміла, што адна з арганізацый Мінска закупіла 30 эвакуатараў, якімі таксама будуць карыстацца і супрацоўнікі ДАІ. Так што неўзабаве колькасць эвакуіраваных машын можа рэзка павялічыцца.