Мінскі бізнесмен замовіў забойства свайго кампаньёна аператыўніку

Супрацоўніку міліцыі, які працаваў пад прыкрыццём, замовіў забойства свайго былога кампаньёна па бізнэсе дырэктар адной з мінскім фірмаў. За выкананне замовы ён паабяцаў "кілеру" 15 тысяч долараў.
Праваахоўныя органы даведаліся пра планы бізнесмена яшчэ ў снежні 2008-га і здолелі арганізаваць складаную камбінацыю. У выніку, аператыўнік здолеў яго пераканаць, што замова выкананая.

Як паведамляе Першы нацыянальны тэлеканал, падчас перадачы грошай каля кавярні на трасе Мінск-Дзяржынск бізнесмен быў затрыманы. Цяпер яму пагражае ад 8 да 20 гадоў пазбаўлення волі.