Мінюст забараніў зваць фірмы "лепшымі" і "першымі"

У Беларусі забараняецца даваць юрасобам назвы, якія спрыяюць нядобрасумленнай канкурэнцыі. Як гаворыцца ў пастанове Мінюсту №31 ад 14 траўня, з гэтага часу не будуць прымацца на ўзгадненне найменні юрыдычных асобаў, якія дазваляюць пазіцыянаваць гэтую юрыдычную асобу ў якасці лідэра вызначанай галіны (сферы дзейнасці) на падставе яго наймення. Гаворка ідзе пра такія словы, як "лепшы", "першы", "адзіны" і гэтак далей, паведамляе АФН.

Акрамя таго, назвы новых юрыдычных асоб, якія маюць назвы ўжо існуючых юрыдычных асоб, будуць узгадняцца толькі з дазволу існай юрыдычнай асобы. Напрыклад, найменне фірмы "Атлант-Брэст" будзе ўзгадняцца толькі з дазволу фірмы "Атлант".