Міжнародны хакейны турнір "Кубак Палесся" пройдзе ў Гомелі, Жлобіне і Кіеве
Традыцыйны міжнародны хакейны турнір "Кубак Палессі" пройдзе 17-20 снежня адразу ў трох гарадах: Жлобіне, Гомелі і Кіеве. Ён адбудзецца ўжо ў трэці раз, паведамляе БЕЛТА. Папярэднія турніры праводзіліся ў лютым, але на гэты раз спаборніцтвы прызначаныя на перыяд снежаньскай паўзы ў міжнародным каляндары. Прычына ў тым, што ў лютым 2009 года шмат якія зборныя будуць удзельнічаць у алімпійскіх кваліфікацыйных спаборніцтвах да Гульняў-2010 у Ванкуверы.
Групу А, якая будзе базавацца ў Жлобіне і Гомелі, склалі зборныя Беларусі, Францыі і Латвіі. У групе В засталіся ўсяго дзве зборныя — Украіны і Даніі, якія будуць раскватараваныя ў Кіеве. Каманда Нарвегіі адмовілася ад удзелу з фінансавых прычынаў.
Калі ў фінале або матчы за 3-е месца сыдуцца беларусы і ўкраінцы, то паядынак у кожным разе адбудзецца ў Гомелі. Пры іншым раскладзе зборная Ўкраіны свае сустрэчы правядзе ў кіеўскім Палацы спорту, дзе не гуляла ўжо два гады.
Пераможцам двух папярэдніх "Кубкаў Палесся", у лютым 2007 і 2008 гадоў, станавілася зборная Беларусі.