Моладзевага актывіста Максіма Дашука адпусцілі пад хатні арышт
У аўторак увечары 17-гадовага Максіма Дашука вызвалі пад падпіску аб нявыездзе. Такое рашэнне прыняў пракурор, паведамляе “Наша ніва”.
Як адзначыў сам моладзевы актывіст, яму не сказалі, калі справа можа быць накіраваная ў суд для разгляду. Нагадаем, Максіма Дашука арыштавалі 23 лютага. Супраць яго распачалі крымінальную справу за парушэнне парадку адбывання пакарання.
Дашук быў удзельнікам “працэсу 14-ці”. Летась яго асудзілі на паўтара года абмежавання волі. Цяпер яму пагражае да трох гадоў турмы.