МУС Францыі: Усе загінулыя ў ДТЗ каля Бардо былі французамі (фота)
Улады Францыі называюць ДТЗ, якое адбылося сёння раніцай, 23 кастрычніка, на паўднёвым захадзе Францыі буйнейшым за 33 гады.
Паводле апошніх дадзеных, загінулі 42 асобы, сярод іх і кіроўца грузавіка. Яшчэ 8 чалвек — пацярпелі. Некалькіх чалавек накіравалі ў шпіталь горада Бардо. Большасць ахвяраў — пажылыя людзі, якія ехалі ў турыстычным аўтобусе.
З пацярпелымі, якія засталіся ў жывых працуюць лекары і псіхолагі.
DIRECT VIDEO - #Puisseguin : première photo du car accidenté, envoyée par un Témoin BFMTV
https://t.co/LIEhlp6yN7 pic.twitter.com/eSoBSNZ35A
— BFMTV (@BFMTV) October 23, 2015
Прадстаўнік Міністэрства ўнутраных спраў Францыі П’ер-Анры Брандэ паведамляе, што ўсе загінулыя былі грамадзянамі Францыі. Прычына сутыкнення высвятляецца.
Прэзідэнт Франсуа Аланд абяцае правесці пільнае раследванне.
Нагадаем, трагедыя адбылася на шашы каля мястэчка Лібурн, што на ўсходзе ад Бардо. Турыстычны аўтобус з пажылымі людзьмі сутыкнуўся з грузавіком, пасля чаго абедзве машыны загарэліся.
Галоўнае фота: lefigaro.fr