МВФ патрабуе радыкальнага скарачэння ўмяшання дзяржавы ў эканоміку

Радыкальнага скарачэння ўмяшання дзяржавы ў эканоміку Беларусі ва ўльтыматыўнай форме патрабуе Міжнародны валютны фонд. Па выніках працы місіі МВФ у Мінску былі апублікаваныя чатыры асноўныя патрабаванні, які мусяць выканаць беларускія ўлады. МВФ патрабуе скараціць да мінімума цэнавы кантроль, правесці "лібералізацыю заробкаў", "адмовіцца ад ўстанаўлення абавязковых для выканання колькасных мэтавых паказчыкаў на макраэканамічным узроўні і ўзроўні прадпрыемстваў".

Таксама місія Міжнароднага валютнага фонда лічыць неабходным для банкаўскай сістэмы пазбавіцца ад сістэмы дырэктыўнага крэдытавання. "Банкаўскай сістэме варта дазволіць прымаць рашэнні аб крэдытаванні, заходзячы з рэнтабельнасці і рызыкаў праектаў, а не паводле ўказанняў і рэкамендацый ураду", — цытуе дакумент "Интерфакс".