Мядзведзеў: у разліках з Беларуссю Расія ўжо пераходзіць на рублі

На рублі ўжо пераходзіць Расія ў разліках з Беларуссю і Казахстанам. Такую заяву зрабіў расійскі прэзідэнт Дзмітрый Мядзведзеў.  "Пытанне, вядома, у тым, наколькі рубель выглядае прывабна. Гэта пытанне да нашых партнёраў, таму што яны самі мусяць сказаць, што хочуць гандляваць за рублі", — сказаў Мядзведзеў.

Паводле яго слоў, беларусы і казахі выказваюць жаданне перавесці значную частку разлікаў якраз у рублі, паведамляе РИА "Новости".