Мясніковіч: У Беларусі не будзе масавых звальненняў і ўсплёску беспрацоўя

У Беларусі не будзе масавых звальненняў і ўсплёску беспрацоўя, заявіў прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч на пасяджэнні прэзідыума Саўміна, на якім абмяркоўвалася дзяржпраграма садзейнічання занятасці насельніцтва на 2011 год, перадае БелаПАН. "Я ўпэўнены, што ў нашай краіне не будзе масавых звальненняў і ўсплёску беспрацоўя. На гэта павінен арыентавацца ўрад і забяспечваць высокі ўзровень занятасці", –– сказаў кіраўнік урада.

Мясніковіч адзначыў, што ўзровень зарэгістраванага беспрацоўя ў краіне складае 0,7% ад эканамічна актыўнага насельніцтва. У той жа час у Вялікабрытаніі ён складае амаль 8%, Польшчы - больш 9%, Літве –– 13%, Расіі –– больш 9%.

"Нават у разгар сусветнага фінансавага крызісу ў краіне забяспечана занятасць і сацыяльная абароненасць людзей", –– падкрэсліў прэм'ер-міністр.