МЗС Беларусі не лічыць газавы канфлікт з Расіяй палітычным
Такую заяву зрабіў 17 чэрвеня прэс-сакратар беларускага замежнапалітычнага ведамства Андрэй Савіных. Гаворка ідзе аб урэгуляванні кантрактных адносін у рамках дзейнасці двух гаспадарчых суб'ектаў, перадае БелаПАН словы дыпламата. Гэта першая афіцыйна агучаная рэакцыя афіцыйнага Мінску на сітуацыю з аплатай расійскага газу.
Нагадаем, напярэдадні кіраўніцтва "Газпрома" папярэдзіла Беларусь пра магчымае абмежаванне паставак газу з 21 чэрвеня. Нагодай называецца запазычанасць па разліках за газ у памеры каля 200 млн долараў.