На аўташоў на Мальце Porsche заехаў у натоўп, пацярпелі 26 чалавек (фота)
Трагічнае здарэнне адбылося 4 кастрычніка на дабрачынным аўташоў на Мальце. Аўтамабіль Porsche 918 раптоўна з'ехаў з трасы, на вялікай хуткасці знёс агароджу і ўварваўся ў натоўп. Пад колы патрапілі дзясяткі людзей. Як інфармуе timesofmalta.com, пацярпелі 26 чалавек, 5 з іх знаходзяцца ў крытычным стане.
Мяркуецца, што кіроўца страціў кіраванне з-за таго, што адно з колаў аўтамабіля выехала з трасы.
Фота: timesofmalta.com