На баранавіцкім рынку забаранілі збіраць подпісы за Рыгора Кастусёва
Збіраць подпісы за Рыгора Кастусёва на баранавіцкім рынку забаранілі міліцыянты прадпрымальніку Мікалаю Чарнавусу. Ён паспеў сабраць толькі 8 подпісаў, як з'явіліся праваахоўнікі і загадалі яму сыходзіць адтуль. "Давядзецца толькі хадзіць па кватэрах", — прыводзіць словы Чарнавуса Радыё Свабода.
Дарэчы, у многіх рэгіёнах мясцовыя ўлады забараняюць перадвыбарчыя пікеты па збору подпісаў за кандыдатаў у людных месцах. А вось у Брэсце і Пінску, наадварот, лік забароненых для збору подпісаў месцаў быў зменшаны.